Перайсці да зместу

Роберт Уільямс Вуд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Уільямс Вуд
Дата нараджэння 2 мая 1868(1868-05-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1955(1955-08-11)[1][2] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, раманіст, выкладчык універсітэта, пісьменнік навуковай фантастыкі
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Уільямс Вуд (2 мая 1868, Конкард — 11 жніўня 1955 Амітывіл, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік-эксперыментатар.

У 1891 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1901—1938 гадах прафесар універсітэта Дж. Хопкінса ў Балтымары. Асноўныя працы Вуда па фізічнай оптыцы. Адкрыў (1902) і даследаваў аптычны рэзананс. Адкрыў рэзананснае выпраменьванне пароў ртуці ў ультрафіялетавай вобласці, адкрыў і вывучыў палярызацыю рэзананснага выпраменьвання і яе залежнасць ад магнітнага поля. Гэтыя працы Вуда паклалі аснову тэорыі атамных і малекулярных спектраў. Упершыню вырабіў шкляны святлафільтр, які прапускаў ультрафіялетавыя прамяні і непразрысты для бачнага святла, зрабіў здымкі Месяца ў ультрафіялетавым святле. Яго працы паклалі пачатак ультрафіялетавай і інфрачырвонай фатаграфіі. Удасканаліў дыфракцыйную рашотку. Вуд даследаваў таксама ультрагукавыя ваганні і іх уплыў на вадкія і цвёрдыя целы.

Зноскі

  1. а б Robert Williams Wood // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Robert Williams Wood // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.